Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Адну з ключавых пасад у Вялікім тэатры Беларусі заняў падпалкоўнік міліцыі. Гэта ўжо другі экс-сілавік у кіраўніцтве
  2. Алексея Хлестова арестовали на 14 суток за «мелкое хулиганство» — супруга артиста
  3. Беларускам тэлефануюць з міліцыі і пытаюць, ці ўсё з імі ў парадку. Навошта сілавікі гэта робяць — тлумачым
  4. Беларус съездил домой из Польши спустя три года в эмиграции — вот что его удивило больше всего
  5. «Туды паляцяць першыя ракеты». Як змяніліся размовы Лукашэнкі пра вайну
  6. Этот город стремительно ворвался в топ-5 самых комфортных для жизни: с чем связан этот скачок и почему у других так не получается
  7. Хутка беларусаў будуць штрафаваць, калі знойдуць на іх участках хаця б адну з дзвюх раслін
  8. Праваабаронцам вядома як мінімум пра дзесяць ператрусаў, якія прайшлі ўчора ў кватэрах актывістаў, што з'ехалі з Беларусі
Читать по-русски


/

Беларускі з розных рэгіёнаў краіны пішуць у Threads, што ім тэлефануюць з міліцыі і пытаюць, ці ўсё ў дзяўчат добра. У каментарах іх супакойваюць: супрацоўнікі высвятляюць асобу жанчыны, труп якой знайшлі ў красавіку ў Лепельскім раёне. Пра тое, што гэта за практыка пошуку і як яна ўладкаваная, «Люстэрка» паразмаўляла з Уладзімірам Жыгарам, прадстаўніком аб’яднання былых сілавікоў BELPOL.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com

Што адбылося?

Днямі карыстальніца Threads Кацярына, якая жыве ў Гродне, напісала, што ёй патэлефанавалі з крымінальнага вышуку.

— Знікла нейкая жанчына, і [супрацоўнікі] абзвоньваюць жанчын і пытаюць, ці ўсё ў парадку, — расказала ў сваім акаўнце яна. — Дзяўчаты, некаму яшчэ набіралі <…>?

У каментарах некаторыя беларускі паведамлялі, што і да іх звярталіся з міліцыі з такімі пытаннямі.

— Тэлефанавалі, так. Мне і сяброўцы таксама, яшчэ пару тыдняў таму, — адзначыла адна беларуска. — Як зразумела, праз неапазнанае цела, якое знайшлі ў Лепельскім раёне. Магчыма, абзвоньваюць усіх дзяўчат, якія падыходзяць па прыкметах. Проста спыталі, [ці] жывыя, здаровыя <…>.

Пра якое злачынства ідзе гаворка?

Паводле звестак МУС, 17 красавіка ў лесе ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці знайшлі труп жанчыны. Ёй было, як мяркуецца, ад 18 да 40 гадоў, рост — каля 170 см, яна памерла цягам года. Усіх, хто што-небудзь ведае пра здарэнне, прасілі паведаміць у міліцыю.

— І мне тэлефанавалі, бо ў пансіянаце «Ладэ» (гаворка пра гасцявы комплекс «Востраў Ладэ». — Заўв. рэд.), які акурат у Лепелі (дакладней, у Лепельскім раёне. — Заўв. рэд.) была восенню. Тое самае казалі, — адзначыла другая ўдзельніца абмеркавання.

Яшчэ больш актыўная дыскусія разгарнулася пад падобным допісам Кацярыны з Гродна.

— Ёсць тут хто-небудзь 1977 года нараджэння (РБ)? Вам выпадкова з РАУС не тэлефанавалі? — пацікавілася яна. — Бо мне тэлефанавалі ўжо два разы ўдакладніць, ці ўсё ў мяне добра і ці мой гэта нумар. Напішыце, хто ведае падрабязнасці. Нешта я параною.

У каментарах яна паведаміла, што ператэлефанавала ў РУУС, пацікавілася, ці працуе там супрацоўнік, які ёй набіраў, і там інфармацыю пацвердзілі. У гутарцы дзяўчына 1990 года нараджэння паведаміла, што ёй таксама набіралі з такім пытаннем.

— Дзяўчаты, не панікуйце! Мы сапраўды тэлефануем у сувязі са зніклай жанчынай, бо многія падыходзяць па прыкметах, — напісаў ананімны акаўнт пад пастом Кацярыны. — Абтэлефаноўваем, каб даведацца, ці жывыя вы. Нават калі вы і падумалі, што мы ашуканцы, нам усё роўна. Галоўнае, што з вамі ўсё ў парадку і вы адказалі на званок.

Чаму сілавікі вырашылі абзвоньваць жанчын?

Па адказ на гэтае пытанне «Люстэрка» звярнулася да прадстаўніка аб’яднання былых сілавікоў BELPOL Уладзіміра Жыгара. Да сярэдзіны 2020-га ён працаваў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. Пра такі метад пошуку экс-сілавік чуе ўпершыню.

— Магу дапусціць, што ініцыятыва з’явілася ў асобным рэгіёне за кошт, напрыклад, недахопу сіл і сродкаў і каб іх ашчадзіць, — разважае суразмоўца. — Сутнасць яе такая: скласці спіс людзей (маючы базы, зрабіць гэта не так і складана), раздаць супрацоўнікам для абзвону, каб потым правяраць не ўсіх, а толькі, дапусцім, тых, хто не ўзяў трубку.

Абтэлефанаваць сотні і нават тысячы чалавек, кажа Уладзімір, лягчэй, чым іх абысці або аб’ехаць. Хоць у яго практыцы былі выпадкі, калі велізарную колькасць людзей даводзілася правяраць асабіста.

— Была аператыўная неабходнасць апытаць сто працэнтаў жыхароў дома. У некаторых кватэрах не адчынялі. Праз БТІ мы даведваліся, хто там прапісаны, а потым выходзілі на ўладальнікаў, якія маглі жыць зусім у іншым раёне. Але ты мусіў з імі правесці гутарку пад запіс і прыкласці гэта да рапарту, — расказвае Уладзімір і пераходзіць да іншага прыкладу. — Калісьці мы ўзялі 12 гадзін запісаў з камер відэаназірання, якія здымалі машыны, што выязджалі з Мазыра. Паралельна глядзелі 12 гадзін відэа з камер, што стаяць на ўездзе ў Гомель. Трэба было высветліць, ці ехала патрэбнае нам аўто і ці заехала яно з Мазыра ў Гомель цягам трох гадзін. Вось гэта было весела (іранізуе). Не трэба думаць, што, калі гэта выглядае абсурдна, гэта не можа быць праўдай.

Суразмоўца тлумачыць: у міліцыі ёсць базы з інфармацыяй пра людзей. Улічваючы звесткі ахвяры, супрацоўнік можа зрабіць патрэбную выбарку. Дапусцім, прыкладны ўзрост чалавека, яго пол і месца прапіскі. Адзначыўшы гэтыя звесткі ў графах пошуку, сілавікі атрымліваюць спісы прыдатных людзей і іх нумары тэлефонаў.

— Праз тое, што база магла, умоўна, быць абноўленая пяць-дзесяць гадоў таму або чалавек жыве не па прапісцы, ён можа і не знаходзіцца ў гэтым рэгіёне. Але сістэма вызначае яго як жыхара рэгіёна, таму ён трапляе ў спіс, — спыняецца на дэталях экс-сілавік. — Гэта тлумачыць, чаму могуць тэлефанаваць жанчынам з розных рэгіёнаў.

Пры гэтым, працягвае Уладзімір, такія крытэры, як колер валасоў, рост, падчас складання спісаў, хутчэй за ўсё, не ўлічваюць.

— Сістэма пашпартоў і тэлефонаў ніяк паміж сабой не аб’яднаныя, — адзначае ён.

Чаму нельга высветліць асобу загінулага чалавека па нейкіх іншых прыкметах? Напрыклад, па адбітках пальцаў.

— Нямногія жанчыны праходзяць дактыласкапію, калі наогул праходзяць. Гэта яшчэ з часоў тэракту ля стэлы так павялося (пасля выбуху ля стэлы «Мінск — горад-герой» у 2008 годзе міліцыя пачала масава здымаць адбіткі пальцаў у мужчын. — Заўв. рэд.), — адказвае суразмоўца. — Па твары высветліць асобу можна, калі, скажам так, ён ёсць.

Гэта значыць, што ў трупа ёсць галава ці, дапусцім, твар не знявечаны да непазнавальнасці.

Як доўга могуць абзвоньваць?

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: УВД Брестского облисполкома
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Паводле Уладзіміра, абзвонамі, пра якія пішуць у Threads беларускі, часцей за ўсё займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Калі ў раёне, дзе адбылося злачынства, іх падраздзяленне невялікае і самі яны не спраўляюцца, падключаюць калег з іншых аддзелаў або рэгіёнаў.

— Калі чалавек, [нумар] якога яны набіраюць, не здымае трубку, могуць патэлефанаваць яго сваякам, знаёмым (у залежнасці ад узросту), — працягвае суразмоўца. — У выпадках, калі ўзнікаюць нейкія падазрэнні, то едуць па месцы жыхарства. Альбо, калі, умоўна, грамадзянін знаходзіцца ў іншым раёне, просяць калег з іншага райаддзела пад’ехаць, пагутарыць.

Як доўга могуць так абзвоньваць?

Уладзімір кажа, што тут улічваюць два моманты. Першы — пакуль не зразумеюць, хто загінуў. Другі — пакуль у цэлым не раскрыюць злачынства.

— Часта асобу можна высветліць практычна адразу. Гэта не самая вялікая праблема, — спыняецца на нюансах прадстаўнік BELPOL. — Далей аддзел вышуковай працы глядзіць: калі няма крыміналу, то ўсё абмяжоўваецца толькі высвятленнем асобы чалавека. Калі ж ён ёсць, то дадаткова могуць абзвоньваць людзей у зоне рызыкі. Раптам гэта нешта серыйнае або адбыліся нейкія падобныя інцыдэнты, якія з гэтым звязаныя.

Абтэлефанаваць жанчын у пошуках загінулай здаецца лагічным рашэннем. Аднак, мяркуючы з каментароў, некаторых гэта напалохала. Беларускі падазравалі, што тэлефанаваць маглі тэлефонныя ашуканцы. Гэтую ж праблему ў такім метадзе расследавання адзначае і Уладзімір. У адрозненне ад аферыстаў, супрацоўнікі не прасілі жанчын даць ім, напрыклад, лічбы з СМС.

— Але наступным разам, калі чалавеку, дапусцім, патэлефануюць пад такой жа маркай і спытаюць пра больш сенсітыўную інфармацыю, ён падумае: «Мне ж да гэтага набіралі з міліцыі. Усё нармальна», — і скажа, што ад яго хочуць, — дзеліцца здагадкамі экс-сілавік. — Людзі часта непісьменныя з прававога пункту гледжання. Плюс напалоханыя тым, што, раз тэлефануе міліцыя, я лепш усё скажу. Магчыма, калі ідэю са званкамі прыдумалі ў маленькім РАУС, для іх буйныя ашуканскія схемы — гэта дзесьці там, дзесьці далёка. Таму яны не ўлічылі, што гэта можа выклікаць свае праблемы.

Чытайце таксама