Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Адзіны класік, якога ўрачыста перапахавалі ў Мінску, хоць ён паслядоўна быў супраць бальшавікоў. Гісторыя Змітрака Бядулі
  2. На воскресенье — оранжевый уровень опасности. В некоторых районах обещают штормовой ветер на 9 баллов по шкале Бофорта
  3. Комбайнер работал 40 дней подряд без выходных. Сколько заработал?
  4. «Это просто существование». Семья из Германии, о которой рассказывали по БТ, уезжает из Беларуси
  5. «Вы найлепшы хірург Беларусі». Вядомы доктар Андрэй Любецкі расказаў пра размовы з супрацоўнікамі калоніі ў зняволенні
  6. На суботу абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі — адзін рэгіён распаліцца да +36 градусаў
  7. «Нас чуть не убили». В соцсетях пишут о нападении на семью беларуса в Грузии — сам мужчина говорит о многолетней травле
  8. В Варшаве прощаются с Александром Милинкевичем
  9. Что за новая практика с раздеваниями на границе — спросили у Госпогранкомитета
  10. Из Минска до аэропорта можно будет доехать на скоростном поезде за 30 минут
  11. «За яго ніколі не было сорамна». Беларусы развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам
  12. «Пусть хотя бы на пару месяцев встанет за учительский стол». Педагог ответила министру образования Иванцу
  13. Украинский мониторинговый канал сообщил, что на территории Беларуси упала российская ракета
  14. В Минске мужчина в маске ворвался в ювелирный магазин с предметом, похожим на пистолет. Он забрал украшения и скрылся
Читать по-русски


/

Пачынаючы са снежня мінулага года Сяргей Ціханоўскі практычна не з’яўляецца ў беларускай медыяпрасторы: не робіць заяваў, амаль не дае інтэрв'ю журналістам, а на ягоным канале зрэдку выходзяць дзяжурныя відэа. Што здарылася з Сяргеем і ці ўсё ў яго добра? Пра гэта, а таксама пра дзяцей і жыццё ў Варшаве «Люстэрка» распытала лідарку дэмсіл Святлану Ціханоўскую.

Сергей Тихановский на встрече с беларусами Варшавы. Польша, 26 июня 2025 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы з беларусамі Варшавы. Польшча, 26 чэрвеня 2025 года. Фота: «Люстэрка»

— У яго ўсё добра. Цяпер вывучае англійскую мову [у ЗША], — растлумачыла Ціханоўская. — Ён, вядома, у нейкі момант вернецца. Можа, у палітыку, можа, у блогерства. Гэта ўжо ён сам для сябе абярэ. Я вельмі радая, што яму ўдаецца даволі шмат часу бавіць з дзецьмі. Ён нібы наганяе той час, што быў без іх. Ім, вядома, цяжкавата, бо два падлеткі ў сям'і — гэта няпроста. Але ён дае рады, ён вялікі малайчына. Мы кожны дзень з імі на сувязі. І, вядома, я хацела б падтрымаць усе яго намаганні. Цяпер ён вырашыў трохі выдыхнуць, скажам так, заняцца сабой, а потым ужо абярэ, чым будзе займацца далей.

— То-бок пакуль планаў у яго няма?

— Давайце пра яго планы будзеце пытаць у яго.

— А дзеці дагэтуль з ім, не ў Польшчы?

— Яны хутка вернуцца.

— Чакаеце іх ужо, відаць?

— Ой, вельмі чакаю.

— Як яны ўсё гэта ўспрымаюць? Зноў новая краіна, новыя ўмовы…

— Ой, слухайце, усім нашым беларускім дзецям выпаў такі лёс, калі незразумела, дзе яны будуць заўтра. Разарваныя сем'і і страчаныя сябры ў Беларусі — гэта ўсё, вядома, цяжкасці. Але, гледзячы на сваіх родных, на бацькоў, бачачы, што яны спраўляюцца, падтрымліваюць адно аднаго, дзеці лепш прывыкаюць да новых абставін. Я бачу, колькі іх пайшло ў польскія ці літоўскія школы. Усе адаптуюцца, вучацца, знаходзяць новых сяброў.

Вядома, мы, беларусы, стараемся, каб дзеці сябравалі з беларусамі, але гэта не абмяжоўвае іх. І таму я думаю, што знойдуцца і новыя сябры, і новыя перспектывы. І наогул… Ведаеце, у нас ёсць такое разуменне: дзе дрэва пасадзілі, там яго і трэба вырошчваць. З пункту гледжання радзімы так і ёсць. Але [эміграцыя] - гэта таксама шанц для дзяцей убачыць іншы свет з розных бакоў.

Светлана и Сергей Тихановские с детьми Корнеем и Агнией. Август 2025 года. Фото: Instagram-аккаунт Светланы Тихановской
Святлана і Сяргей Ціханоўскія з дзецьмі Карнеем і Агніяй. Жнівень 2025 года. Фота: Instagram-акаўнт Святланы Ціханоўскай

— Як Сяргей спраўляецца? Ці пытае ў вас парады, ці тэлефануе паскардзіцца на іх?

— Надзіва добра спраўляецца. Мы ж разумеем, што яго пяць гадоў не было, так? Ды і раней ён вельмі шмат працаваў, то-бок дзеці былі ў асноўным на мне. Цяпер яны ўжо падраслі, самастойна могуць сабе і паесці прыгатаваць. Але і дзёрзкія становяцца.

У таты там свае метады выхавання. У мяне была дысцыпліна. Бо мама сказала — трэба рабіць, не саскочыш, хоць я і вельмі добрая мама. А тата… Ён так доўга быў без іх, ён хоча іх любоўю ахутаць. Таму такі нястрогі бацька аказаўся. Але ўсё роўна ён вельмі добра спраўляецца. У мяне нават няма ні каліва хвалявання, што нешта можа пайсці не так. І ўсё, што трэба, і купіць, і прыгатуе, і ўрокі павучыць, сядзіць там з імі, «змагаецца». Вядома, калі мы стэлефаноўваемся, можа паскардзіцца: «Цяжка, дзеці не слухаюцца, пабіліся», — ці яшчэ нешта. Але гэта абсалютна па-добраму. Я кажу: «Ты там больш жорсткі будзь з імі».

— Гэта вы яму кажаце быць «больш жорсткім»?

— Так! А ён: «Ну я не магу, гэта ж дзеці».

— Як вы падтрымліваеце адносіны? Вы ж у розных гадзінных паясах. Вы ноччу з імі стэлефаноўваліся?

— У мяне ёсць перыяд часу ўвечары. Прыходзіш з працы стомленая, але ведаеш, што там дзеці. Я часта ўрокі вучу з імі. Але мы — беларускія жанчыны, мы спраўляемся.

Светлана Тихановская и министр иностранных дел Литвы Кястутис Будрис (справа) во время открытии информационного пункта Совета Европы в Вильнюсе. Литва, 12 мая 2026 года. Фото: пресс-служба Офиса Тихановской
Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс (справа) падчас адкрыцця інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільнюсе. Літва, 12 траўня 2026 года. Фота: прэс-служба Офіса Ціханоўскай

— Падчас цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільнюсе журналісты абмяркоўвалі, што пасля пераезду ў Варшаву вы пачалі лепш выглядаць. Сакрэт у тым, што дзеці з бацькам?

— (смяецца) Я не ведаю, наколькі лепш цяпер выглядаю, чым калі-небудзь. Але ведаеце, я пачала ўважлівей ставіцца да здароўя. Я ж таксама як жанчына бачу, што папраўляюся, хоць перыядычна і рэгулярна займаюся спортам. І калі ўжо разумееш, што вось-вось на мяжы, лічба на вагах цябе не задавальняе, пачынаеш худнець. Хоць у Варшаве я неяк яшчэ не асела, не знайшла пакуль сваёй спартзалы. Пакуль у мяне ёсць анлайн-трэнер, з якім я займаюся.

Але ведаеце што? Калі пачаліся першыя масавыя вызваленні людзей, нават не пасля першай групы і не пасля таго, як Сяргея вызвалілі, а, відаць, пасля трэцяй ці чацвёртай, я ўпершыню змагла ўздыхнуць. Бо ўсе гэтыя гады (і гэта не для чырвонага слоўца кажу) я жыла з пастаянным каменем на душы. А тут нібыта пайшла дынаміка — і я выдыхнула. Нават магу часам радавацца. Напрыклад, пабывала ў Варшаве ўжо на двух канцэртах. Людзі клічуць, нешта арганізоўваецца. Я тут (гаворка пра Вільнюс. — Заўв. рэд.) была адна і адна. Праца-дзеці, праца-дзеці.

Ну і яшчэ, відаць, таму, што спяшацца дадому не трэба. Так, і гэта таксама дапамагло. Ты можаш больш часу надаць грамадскім справам, некуды выйсці, недзе з кімсьці пасядзець, пагаварыць. У кавярні спакойна кавы выпіць. У Вільнюсе не магла такога дазволіць, бо адразу бегла да дзяцей, Урокі вучыць… Таму я вельмі ўдзячная Сяргею, што ён цяпер дапамог мне трошкі. Бо быў такі перыяд цяжкаваты.

— Як вам у Варшаве? Не сумуеце па Вільнюсе?

— Па Вільнюсе я заўсёды буду сумаваць, бо гэта мой другі дом — так атрымалася. Заўсёды буду з вялікай удзячнасцю ўспамінаць гэтыя пяць гадоў, якія тут пражыла. Але, вядома, у больш агульным сэнсе — гэта ўдзячнасць пазіцыі Літвы, што яна прымае беларусаў, палітвязняў. Гэтая ўдзячнасць ужо ніколі і нікуды не знікне.

Што да Варшавы, там іншая, большая, прысутнасць беларусаў, больш арганізацый, ініцыятываў. Не хачу пакрыўдзіць беларускую супольнасць у Літве, але ў Варшаве больш жыцця за кошт гэтага. Таму я там больш занятая беларусамі, чым была ў Вільнюсе.

Пакуль у нас яшчэ няма свайго памяшкання, мы над гэтым працуем. У Вільнюсе мы, вядома, запрашалі ініцыятывы, праводзілі розныя сустрэчы. Але Офіс у Літве быў больш такім адасобленым. У Варшаве я хачу, каб частка памяшкання Офіса стала хабам для ўсіх беларусаў. Каб кожны мог прыйсці, калі трэба папрацаваць, правесці нейкае мерапрыемства.

Хоць там ужо вельмі шмат цудоўных беларускіх месцаў: і ЦБС (Цэнтр беларускай салідарнасці), і Беларускі дом, і Музей свабоднай Беларусі, напрыклад, які заўсёды прымае беларусаў. Але з’явіцца яшчэ адно такое месца.

— Можа, літоўскія ўлады ўжо спрабуюць клікаць вас назад?

— Няма такога намеру. Не хачу нікога пакрыўдзіць — мы ўсе разумеем абставіны. Офіс у Вільнюсе застаецца дыпламатычным цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай. І ён мае дыпламатычную акрэдытацыю. Я вельмі ўдзячная Літве, што, нягледзячы на мой пераезд, Офіс жыве, праводзіць шмат сустрэч і вельмі актыўна працуе з уладамі на розных узроўнях. Офіс — гэта не толькі пра Святлану Ціханоўскую, гэта інстытуцыя, якая павінная працаваць.

— А калі б запрасілі, вы б вярнуліся ці ўжо не?

— Палітычна я не разумею, як такое наогул можа адбыцца.

Чытайце таксама